Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства. Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.
Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.»
Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года
Тэмы: «Маёй краіне – мая павага» Фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі. Мерапрыемствы: • правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.; • віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства; • тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.
«Маёй краіне – мой поспех» Вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны. Мерапрыемствы: • публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.).
«Маёй краіне – мае добрыя справы» З'яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў. Мерапрыемствы: • дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі; • добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.; • пасадка дрэў, кветак; • канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі); • фотасправаздача аб добрых справах. |